Белорусский портал в Казахстане

Фарміраванне Еўразійскага парламента можа пачацца на Міжпарламенцкай асамблеі (МПА) СНД у Санкт-Пецярбургу, правядзенне якой намечана на 15 мая



Аб гэтым паведаміў 27 сакавіка ў Алматы журналістам кіраўнік камітэта Дзярждумы па справах СНД Леанід Слуцкі.

Слуцкі ўдзельнічае ў юбілейным пасяджэнні савета МПА СНД у Алматы.

"На наступным саміце ў Санкт-Пецярбургу, дзе акрамя наступнага пасяджэння МПА СНД пройдзе яшчэ і сесія Парламенцкай асамблеі АДКБ, можа быць прынята рашэнне аб пераўтварэнні або рэарганізацыі Парламенцкай асамблеі ЕўрАзЭС у пераходную субстанцыю Еўразійскага парламента, якая ўмоўна будзе называцца Еўразійскай міжпарламенцкай асамблеяй", — паведаміў Слуцкі па выніках пасяджэння, на якім абмяркоўвалася будучыня Еўразійскага саюза і пытанні фарміравання яго парламенцкай структуры.

Раней Слуцкі прапанаваў размясціць Еўразійскі парламент у Пецярбургу і Астане, "дзе ёсць усе ўмовы для паўнацэннай працы".

У лістападзе ў Маскве прэзідэнты Беларусі, Расіі і Казахстана падпісалі дэкларацыю аб еўразійскай эканамічнай інтэграцыі — "дарожную карту" інтэграцыйнага працэсу, канчатковай мэтай якога абвяшчаецца стварэнне Еўразійскага эканамічнага саюза.

Сяргей Пульша, БелаПАН
Мінск, 27 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/339/12999
Текущая дата: 21.05.2024