Пра гэта паведаміў міністр фінансаў Андрэй Харкавец 21 чэрвеня ў Палаце прадстаўнікоў.
Паводле яго слоў, краіна набліжаецца да парогавага значэння паказчыка знешняга дзярждоўгу да ВУП, а плацяжы па ім у 2012 годзе павялічваюцца ў два разы –– да 1,6 млрд. долараў ЗША. З улікам гэтага, прадоўжыў Харкавец, стратэгія кіравання дзярждоўгам будзе будавацца "на безумоўным выкананні пазыковых абавязацельстваў", а новыя знешнія запазычанні будуць прыцягвацца "выключна на мэты рэфінансавання назапашанага доўгу і на рэалізацыю буйных інвестыцыйных праектаў".
Ён таксама заявіў, што сёлета ўрад "не бачыць неабходнасці ў дадатковых запазычаннях", досыць сродкаў з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Аднак наступны год "будзе даволі складаным перыядам", дадаў Харкавец. "Калі з`явіцца складаная сітуацыя, то без працы на знешнім рынку нам не абысціся", — прызнаў кіраўнік Мінфіна.
Паводле яго слоў, Беларусь не плануе сёлета выпускаць еўрабонды. У той жа час, адзначыў Харкавец, рэарганізацыя знешняга доўгу краіны прадугледжвае пастаянную працу на ўсіх рынках. "У любым выпадку, пры ўзнікненні неабходнасці давядзецца выбіраць з найболей даступных крыніц фінансавання. Калі паўстане неабходнасць, будзем прыцягваць запазычанні з пункту гледжання найболей недарагіх рэсурсаў", — сказаў міністр.
Намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Раіса Савіцкая адзначыла, што пік плацяжоў па дзяржаўным доўгу прыпадзе на 2015 год, а па знешнім дзярждоўгу — на 2013—2014 гады. "У сувязі з гэтым КДК лічыць, што ўраду ў далейшым неабходна ўзважана падыходзіць да прыцягнення знешніх і ўнутраных запазычанняў", — падкрэсліла яна.
Савіцкая таксама паведаміла, што працягваюць расці і даўгі, гарантаваныя Рэспублікай Беларусь. За 2011 год яны павялічыліся больш як у тры разы і склалі 27,7 трлн. рублёў.
Па стане на 1 мая 2012 года знешні дзярждоўг Беларусі склаў 11,8 млрд. долараў пры ўстаноўленым ліміце 14,3 млрд. долараў ЗША, паменшыўшыся з пачатку года на 14,2 млн. долараў. Нязначнае скарачэнне знешняга дзярждоўгу было абумоўленае пагашэннем часткі асноўнага доўгу па крэдыце стэнд-бай МВФ.
15 чэрвеня ў Беларусь паступіў трэці транш крэдыту Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС у памеры 440 мільёнаў долараў ЗША, што зноў пацягнула рост знешняга дзярждоўгу.
Сяргей Каралевіч, БелаПАН
Мінск, 21 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/339/14778
Текущая дата: 19.11.2024