Адказнасць за бяспеку будучай беларускай АЭС нясе Расія, заявіў Аляксандр Лукашэнка 22 чэрвеня ў Мінску на сустрэчы з маладымі грамадазнаўцамі.
Лукашэнка лічыць беспадстаўнымі апасенні адносна бяспекі будучай станцыі. Ён абгрунтаваў гэта ў тым ліку тым, што па перыметры Беларусь ужо акружана дзейнымі АЭС: "Мы ў атачэнні гэтых станцый. Што ўжо баяцца? Мы ж будуем самую бяспечную станцыю, і адказнасць тут нясе і сваёй рэпутацыяй, і ўсім, чым толькі можна, Расія".
"Я наогул думаю пра тое, што гэты чарнобыльскі сіндром праходзіць, і не пры мне, дык пры якім іншым прэзідэнце вы будзеце будаваць у Беларусі яшчэ адну атамную станцыю", — прыводзіць словы Лукашэнкі прэс-служба прэзідэнта.
На яго думку, перашкодзіць будаўніцтву АЭС спрабуюць "у асноўным сілы, галасы якіх праплачаныя, самым звычайным чынам праплачаныя, і да гэтага падключана наша "пятая калона".
"Больш за ўсё літоўцы і палякі крычаць, — заявіў Лукашэнка. — Расіяне не крычаць, таму што гэта іх праект. Ім трэба даказваць усяму свету, што яны будуюць прыгожыя бяспечныя станцыі. Канкурэнцыя тут вялікая. Але давайце паглядзім з іншага боку: літоўцы сваю станцыю плануюць літаральна за пару кіламетраў ад нашай. Дык калі вы крычыце, што небяспечна, дрэнна і гэтак далей, чаму вы тут жа будуеце?.. Палякі дзве атамныя станцыі хочуць пабудаваць. Але ўся праблема ў тым, што мы тут іх апярэдзілі. Той, хто наперадзе, той выйграе. Мы атрымаем электраэнергію і можам прадаваць на рынкі не толькі ў Беларусі, але і побач. А гэта ж канкурэнцыя. І ў гэтай канкурэнтнай барацьбе ёсць людзі, якія прапіхваюць чыесьці інтарэсы. Не бясплатна. Гэта іх бізнес".
БелаПАН
Мінск, 22 чэрвеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/339/14848
Текущая дата: 19.11.2024