Адпаведная пастанова МАРГ ад 23 снежня 2022 года нумар 88 апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
МАРГ устанавіў пералік алкаголю для свабоднага імпарту ў 2023 годзе
У пералік увайшлі 22 найменні французскага шампанскага (у тым ліку Moet & Chandon, Veuve Clicquot Ponsardin Brut, Dom Perignon, Louis Roederer Cristal, G.H.Mumm, Perrier-Jouet, Bollinger), 52 найменні каньякоў, у тым ліку вырабленых з каньячных спіртоў, вытрыманых больш за 10 гадоў (Hennessy, Martell, Rеmy Martin, Camus, Erebuni, Armenia, Legenda Moldovei і інш.), 85 найменняў віскі (Grant’s, Aberlour, Ballantine’s, Jameson, Jim Beam і інш.), 26 найменняў рому (Bacardi, Havana Club, Varadero, Angostura і інш.), 3 найменні джыну.
Акрамя таго, у пераліку вінаградныя віны з мінімальнай цаной вытворцы 13 еўра за 1 л на ўмовах FCA — склад вытворцы. У выпадку, калі аб’ём пасудзіны складае менш за (больш за) 1 л, мінімальная цана разлічваецца прапарцыянальна ёмістасці і не павінна быць ніжэйшай за 13 еўра за 1 л.
Пастанова ўступіла ў сілу з 1 студзеня 2023 года.
Звязда, 3 студзеня 2023
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/34/67782
Текущая дата: 24.11.2024