Белорусский портал в Казахстане

Вытворчасць у горназдабыўной прамысловасці Беларусі за 2022 год вырасла на 2,5%



Аб гэтым паведамілі ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Вытворчасць у апрацоўчай прамысловасці склала 93,8%. Па відах эканамічнай дзейнасці «забеспячэнне электраэнергіяй, газам, парай, гарачай вадой і кандыцыянаваным паветрам» — 97,7%, «Водазабеспячэнне; Збор, апрацоўка і выдаленне адходаў, дзейнасць па ліквідацыі забруджванняў» — 97,4%.

Аб’ём прамысловай вытворчасці ў 2022 годзе склаў Br169,6 млрд, або ў супастаўных цэнах 94,6 працэнта да ўзроўню 2021 года. Індэкс прамысловай вытворчасці за снежань да лістапада склаў 102,5%.

Звязда, 16 студзеня 2023

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/34/68006
Текущая дата: 24.11.2024