Белорусский портал в Казахстане

Доўгія чэргі для фураў з польскага боку



Чарга фураў перад польска-беларускім памежным пунктам у Баброўніках у панядзелак дасягнула 12 кілямэтраў.

Удзень дарогу зь Беластоку ў Баброўнікі ў некалькіх месцах блякавалі кіроўцы, пратэстуючы супраць маруднага, на іх думку, мытнага афармленьня на мяжы. Надвячоркам блякада дарогі была зьнятая.

Паводле прэс-прадстаўніка Падляскага аддзелу памежнай варты Ганны Вуйцік, час чаканьня на пераезд мяжы ў Баброўніках складае 40 гадзінаў, нягледзячы на тое, што мытнікі афармляюць да 270 фураў за адну зьмену (12 гадзінаў), пры нарматыве 180-200 фураў.

Доўгая чарга таксама перад польска-беларускім прапускным пунктам у Кузьніцы. Там фурам даводзіцца чакаць каля 30 гадзінаў.

Радыё Свабода
23 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/344/13746
Текущая дата: 19.11.2024