Эканоміка Беларусі развіваецца стабільна, і гэта вымушаны прызнаваць нават міжнародныя эксперты, заявіў 21 красавіка журналістам у Мінску прэм`ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч, каментуючы паляпшэнне паказчыкаў краіны ў рэйтынгах шэрагу міжнародных агенцтваў.
"Не толькі мы самі адзначаем пазітыўныя змяненні ў эканоміцы, але і міжнародныя агенцтвы, якія ніяк нельга выкрыць у вялікай сімпатыі да Рэспублікі Беларусь, вымушаны прызнаць, што мы дамагліся сур`ёзных зрухаў у рэйтынгу "Вядзенне бізнесу" і што ўжо ідзе стабільнае развіццё эканомікі", — цытуе прэм`ера прэс-служба ўрада.
"У той час калі шэраг еўрапейскіх дзяржаў знізілі гэтыя паказчыкі, беларуская эканоміка дэманструе развіццё, што вымушаны прызнаваць усе, у тым ліку вядучыя замежныя агенцтвы", — падкрэсліў Міхаіл Мясніковіч.
Як раней паведамляў БелаПАН, міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Standard & Poor`s пацвердзіла доўгатэрміновы суверэнны крэдытны рэйтынг Беларусі на ўзроўні "B-" і палепшыла прагноз па ім да "стабільнага" з "негатыўнага".
"Перагляд прагнозу адлюстроўвае бачанне намі прыкмет стабілізацыі ў беларускай эканоміцы", — заявілі аналітыкі Standard & Poor`s,
19 красавіка старшыня Мінскага сталічнага саюза прадпрымальнікаў і работадаўцаў (МССПІР) Уладзімір Карагін паведаміў журналістам, што ў Індэксе лёгкасці вядзення бізнесу, распрацаваным Сусветным банкам, Беларусь паднялася з 91-га месца на 69-е.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 21 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/345/13792
Текущая дата: 19.11.2024