Белорусский портал в Казахстане

Пуцін абмеркаваў з Лукашэнкам і Назарбаевым інтэграцыйныя працэсы ў межах АЭП



Прэм`ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін 5 красавіка правёў тэлефонныя размовы з кіраўнікамі Беларусі і Казахстана Аляксандрам Лукашэнкам і Нурсултанам Назарбаевым.

Паводле слоў прэс-сакратара расійскага прэм`ера  Дзмітрыя Пяскова, падчас размоў абмяркоўваліся тэмы, звязаныя з інтэграцыйнымі працэсамі ў межах Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП). Пагутарыўшы з прэзідэнтамі Беларусі і Казахстана, Пуцін прадоўжыў абмеркаванне інтэграцыйнай тэматыкі ў тэлефонных размовах з прэм`ер-міністрамі дзвюх краін — Міхаілам Мясніковічам і Карымам Масімавым.

АЭП пачала функцыянаваць на тэрыторыі Беларусі, Казахстана і Расіі 1 студзеня 2012 года. Прадугледжваецца, што ўнутры АЭП павінна быць забяспечана свабоднае перамяшчэнне тавараў, паслуг і капіталаў цераз дзяржаўныя межы.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 5 красавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/346/13300
Текущая дата: 19.11.2024