Белорусский портал в Казахстане

Расія падтрымае Беларусь у выпадку ўзмацнення жорсткасці санкцый



Расія акажа ўсебаковую падтрымку Беларусі пры ўзмацненні жорсткасці палітычных і эканамічных санкцый супраць Мінска з боку ЕС.

Пра гэта заявіў віцэ-прэм`ер РФ Дзмітрый Рагозін па выніках сустрэчы з першым віцэ-прэм`ерам Беларусі Уладзімірам Сямашкам, паведамляюць інфармагенцтвы.

Дзмітрый Рагозін адзначыў, што гэтае пытанне не столькі звязана з ваенна-тэхнічным супрацоўніцтвам. "Гэта хутчэй міжурадавае ўзаемадзеянне", — сказаў віцэ-прэм`ер. "Але магу сказаць адно: мы нашых беларускіх калег у крыўду не дадзім", — адзначыў расійскі віцэ-прэм`ер.

Звязда, 16 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/349/12739
Текущая дата: 19.11.2024