Еўрапарламент мае намер заклікаць Савет ЕС да прымянення кропкавых эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі.
Еўрапарламент мае намер заклікаць Савет ЕС да прымянення кропкавых эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў праекце рэзалюцыі, апублікаваным на сайце Еўрапарламента.
Галасаванне па выніковым варыянце рэзалюцыі пройдзе сёння ў другой палове дня. Абмеркаванне сітуацыі ў Беларусі адбылося ў Еўрапарламенце напярэдадні, вечарам 14 сакавіка.
У праекце рэзалюцыі таксама ўтрымліваецца заклік да Міжнароднай федэрацыі хакея яшчэ раз абмеркаваць магчымасць пераносу чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 годзе з Беларусі ў іншую краіну. На думку еўрапарламентарыяў, правядзенне першынства ў Мінску немагчыма, пакуль не будуць вызвалены ўсе палітзняволеныя і пакуль беларускія ўлады не пачнуць паважаць правы чалавека.
Еўрапарламент мае намер чарговым разам заклікаць афіцыйны Мінск неадкладна і без якіх-небудзь умоў вызваліць і рэабілітаваць усіх палітзняволеных. Апрача таго, дэпутаты ЕС асуджаюць працяг націску уладаў на грамадзянскую супольнасць і палітычную апазіцыю.
Асобным пунктам у праекце рэзалюцыі асуджаецца рыторыка Аляксандра Лукашэнкі на адрас міністра замежных спраў ФРГ Гіда Вестэрвеле.
Нагадаем, абмяркоўваючы 4 сакавіка з журналістамі тэму санкцый ЕС, Лукашэнка згадаў пра "двух тыпаў ад палітыкі", адзін з якіх жыве ў Варшаве, другі — у Берліне. "Што тычыцца другога, ці то ружовага, ці то блакітнага, які там пра дыктатуру крычаў... Пачуўшы гэта, я падумаў: лепш быць дыктатарам, чым блакітным. Але гасподзь з ім, пытанне ў іншым — мы ўсе памятаем сярэдзіну мінулага стагоддзя і што свет атрымаў ад іх дыктатуры. Наш народ яшчэ не апамятаўся дагэтуль. Таму не ім нас папракаць нейкай дыктатурай. Я на гэту тэму наогул разважаць не хачу", — заявіў Лукашэнка.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 15 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/349/12742
Текущая дата: 19.11.2024