Як паведамляе Цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ, справа распачата ў дачыненні да групы грамадзян Беларусі па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.233 Крымінальнага кодэкса (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць).
"Папярэдне аб`яднаўшыся ў кіраваную ўстойлівую групу для ажыццяўлення сумеснай злачыннай дзейнасці ў перыяд з 2011 года па 16 сакавіка 2012 года, дзейнічаючы ад імя незарэгістраванага ва ўстаноўленым законам парадку на тэрыторыі Беларусі суб`екта гаспадарання "МММ-2011", яны наўмысна ажыццяўлялі незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць, спалучаную з атрыманнем даходу ў асабліва буйным памеры", — гаворыцца ў прэс-рэлізе ЦІГС КДБ.
"Для сістэматычнага атрымання прыбытку ўказанымі асобамі былі прыцягнуты грашовыя сродкі грамадзян Рэспублікі Беларусь, унесеныя ў беларускіх рублях і замежнай валюце на адкрытыя ўдзельнікамі арганізаванай групы разліковыя рахункі ў беларускіх банках на ўмовах магчымага ўзбагачэння ўкладчыкаў ад дадзеных аперацый", — паведамляе КДБ.
ЦІГС таксама паведамляе, што ўдзельнікі злачыннай групы былі затрыманыя ў офісе, што ў цэнтры Мінска, у якім ажыццяўляліся фінансавыя аперацыі і праходзілі сустрэчы з укладчыкамі.
Падчас праведзеных вобыскаў канфіскаваны банкаўскія крэдытныя пластыкавыя карткі, на рахунках якіх знаходзілася больш за 800 млн. беларускіх рублёў.
"Цяпер праводзіцца комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў і следчых дзеянняў, скіраваных на раскрыццё незаконных фінансавых схем і ўстанаўленне іншых асоб, што маюць дачыненне да іх рэалізацыі", — гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Затрыманыя змешчаны ў следчы ізалятар КДБ.
Андрэй Серада, БелаПАН
Мінск, 17 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/349/12797
Текущая дата: 19.11.2024