Санкцыі, якія Еўрасаюз можа ўвесці супраць Беларусі, у першую чаргу паўплываюць на яе гандаль з суседнімі краінамі, заявіў агенцтву ЛЕТА пасол Беларусі ў Латвіі Аляксандр Герасіменка.
"Магчымае ўвядзенне санкцый супраць Беларусі можа адбіцца самым адчувальным чынам, і ў першую чаргу — на паказчыках двухбаковага гандлю з нашымі суседзямі, у тым ліку Латвіяй, што будзе асабліва прыкметна на фоне дасягнутых на працягу многіх гадоў станоўчых вынікаў гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Латвіі і Беларусі", — цытуе агенцтва беларускага дыпламата.
Герасіменка выказаў надзею на тое, што сярод палітыкаў ЕС "возьме верх цвярозы розум", і радавыя жыхары Латвіі і Беларусі не будуць "заложнікамі сітуацыі".
Пасол нагадаў, што негатыўную ацэнку "штучнаму абвастрэнню адносінаў паміж ЕС і Беларуссю" ўжо далі некаторыя дэпутаты латвійскага парламента, якія прадстаўляюць розныя палітычныя партыі, а таксама афіцыйныя асобы і прадпрымальнікі, якія, паводле слоў Герасіменкі, разумеюць, што такія меры непрадуктыўныя і могуць прывесці да сур`ёзных наступстваў для абодвух бакоў.
"Наколькі мне вядома, яны адправілі кіраўніцтву краіны заклікі і лісты, каб не дапусціць эканамічных санкцый супраць Беларусі, таму што гэта ў пэўнай меры паўплывае на жыхароў Латвіі і на добрасуседскія стасункі з Беларуссю", — сказаў пасол.
Пра тое, што група латвійскіх дэпутатаў выступіла супраць эканамічных санкцый датычна Беларусі, паведамлялася 16 сакавіка.
У звароце да прэм`ер-міністра Валдзіса Дамброўскіса і міністра замежных спраў Эдгара Рынкевіча за подпісам 22 парламентарыяў зазначалася: уплыў, які эканамічныя санкцыі датычна Беларусі могуць мець на эканоміку Латвіі, ацаніць пакуль немагчыма.
Тым не менш, можна ацаніць узровень беларуска-латвійскага супрацоўніцтва, падкрэслівалася ў звароце. Так, паведамляюць дэпутаты, аб`ём гандлю з Беларуссю ў 2011 годзе склаў чвэрць усяго гандлёвага абароту Латвіі. Беларусь — дванаццаты партнёр Латвіі па экспарце і шосты па імпарце. 21,3% усяго чыгуначнага грузаабароту Латвіі прыпадае на перавозку беларускіх тавараў цераз яе тэрыторыю.
Больш за тое, Беларусь пастаўляе Латвіі 90% дызельнага паліва краіны. У Латвіі працуюць 690 сумесных прадпрыемстваў з беларускім капіталам, а 420 сумесных прадпрыемстваў з латвійскім капіталам працуюць у Беларусі, гаворыцца ў лісце.
"Узнікае пытанне: ці трэба Латвіі ўводзіць эканамічныя санкцыі датычна Беларусі? Мы можам задаць яшчэ адно пытанне: каму гэта выгадна?" — цікавіліся парламентарыі.
Нагадаем, 1 сакавіка дзяржсакратар МЗС Латвіі Андрыс Тэйкманіс у інтэрв`ю Латвійскаму радыё заявіў: латвійскім бізнесменам варта ўлічваць магчымасць увядзення эканамічных санкцый Еўрасаюза датычна Беларусі.
"Мы не падтрымлівалі санкцыі, і ў гэтым плане наша пазіцыя не змянілася. У любым выпадку, калі будзе прынята рашэнне аб санкцыях, мы зробім усё магчымае, каб нашы прадпрымальнікі пацярпелі як мага менш. Але, думаю, Латвія не ў стане проста блакіраваць увядзенне санкцый", — сказаў Тэйкманіс.
Паводле яго слоў, рашэнне аб увядзенні санкцый супраць Беларусі можа быць прынятае на працягу месяца. "Гэта сапраўды магчыма. На гэты раз усё сур`ёзна", — падкрэсліў ён, дадаўшы, што МЗС Латвіі плануе правесці кансультацыі з мясцовымі бізнесменамі па гэтым пытанні.
27 лютага Савет міністраў замежных спраў краін ЕС на пасяджэнні ў Бруселі прыняў рашэнне пашырыць спіс неўязных у краіны Еўрасаюза беларускіх чыноўнікаў, уключыўшы ў яго яшчэ 21 прозвішча.
Гэта рашэнне стала прычынай дыпламатычнага скандалу паміж Мінскам і Бруселем. 28 лютага беларускія ўлады рэкамендавалі кіраўніку прадстаўніцтва Еўрасаюза Майры Моры і паслу Польшчы Лешаку Шарэпку "выехаць у свае сталіцы для кансультацый, каб давесці свайму кіраўніцтву цвёрдую пазіцыю беларускага боку аб непрымальнасці націску і санкцый". У адказ на гэта ўсе краіны ЕС адклікалі сваіх паслоў з Мінска.
23 сакавіка ў Бруселі пройдзе чарговае пасяджэнне Савета міністраў ЕС. На ім могуць быць уведзеныя санкцыі супраць фізічных і юрыдычных асоб Беларусі, адказных за парушэнні правоў чалавека і рэпрэсіі ў дачыненні да апазіцыі і грамадзянскай супольнасці, а таксама супраць тых, хто "падтрымлівае ці з`яўляецца бенефіцыярам рэжыму Лукашэнкі".
БелаПАН
Мінск, 18 сакавіка 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/349/12844
Текущая дата: 19.11.2024