Міністр абароны Беларусі патлумачыў, што меў на ўвазе Лукашэнка, гаворачы пра ўдзел Расіі ў павышэнні грашовага забеспячэння беларускім ваеннаслужачым.
Міністр абароны Беларусі генерал-лейтэнант Юрый Жадобін растлумачыў, што меў на ўвазе кіраўнік дзяржавы, гаворачы пра ўдзел Расіі ў павышэнні грашовага забеспячэння беларускім ваеннаслужачым.
Нагадаем, прымаючы з дакладам 6 лютага дзяржсакратара Савета бяспекі Леаніда Мальцава і міністра абароны Юрыя Жадобіна, Аляксандр Лукашэнка заявіў: "Мяне цікавіць сітуацыя ва Ўзброеных сілах, мадэрнізацыя арміі, колькасць у тым ліку, пытанні фінансавання. Другі кірунак, які нам неабходна абмеркаваць, — кадры, грашовае забеспячэнне. І самае галоўнае пытанне — будаўніцтва жылля для ваеннаслужачых. Мы дамаўляліся аб выпрацоўцы пэўнага алгарытму ў гэтым пытанні. У сувязі з гэтым у нас ёсць дамоўленасць з прэзідэнтам Расіі. Я яму накіраваў ліст пра неабходнасць пошуку для беларускіх ваеннаслужачых дадатковых сродкаў за кошт розных кірункаў супрацоўніцтва Беларусі і Расіі. І ён паабяцаў дапамагчы ў гэтым плане". Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі і Расіі практычна агульная армія і задачы, што стаяць перад ёй, але памер грашовага забеспячэння ваенных дзвюх краін адрозніваецца. Ён запатрабаваў, каб такое становішча было зменена.
9 лютага "Белорусская военная газета" апублікавала матэрыял па выніках праведзенага напярэдадні сумеснага пасяджэння кансультатыўнага савета пры міністры абароны і каардынацыйнага савета афіцэрскіх сходаў Узброеных сіл. На гэтым мерапрыемстве Жадобін падкрэсліў, што "СМІ растыражавалі насельніцтву некарэктную інфармацыю, якая датычыцца пытання павышэння грашовага забеспячэння ваеннаслужачых Узброеных сіл". "Магло скласціся ўражанне, што на той сустрэчы гаворка ішла пра неабходнасць пошуку для беларускіх ваеннаслужачых дадатковых сродкаў з бюджэту Расіі. На самой справе падкрэслівалася: паспяховае ваеннае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі можа стаць адным з аргументаў у атрыманні прэферэнцый у эканамічных пытаннях, напрыклад, у дачыненні да пошлін на нафту ці газ, якія дазволяць папоўніць бюджэт краіны і даць магчымасць павялічыць грашовае ўтрыманне нашых ваеннаслужачых", — гаворыцца ў матэрыяле.
"Кіраўніцтву краіны і Узброеных сіл добра вядомы абстаноўка і эканамічнае становішча ваеннаслужачых, — адзначыў генерал-лейтэнант Юрый Жадобін. — Я асабіста двойчы сустракаўся па гэтых пытаннях з кіраўніком дзяржавы і прэм`ер-міністрам. Ваеннаслужачыя павінны ведаць і добра ўяўляць, што дзяржава робіць усё магчымае для вырашэння праблем афіцэрскага складу і арміі ў цэлым. Ніводная наша просьба не была пакінутая без увагі". У прыватнасці, ужо завяршаецца ўзгадненне рашэння аб павышэнні кампенсацыі ваеннаслужачым за арэнду жылля. Падрыхтаваны праект указа прэзідэнта аб прадастаўленні права міністру абароны выкарыстоўваць грашовыя сродкі, якія вызваляюцца ў выніку рэалізацыі мерапрыемстваў аптымізацыі арганізацыйна-штатнай структуры Узброеных сіл, для матэрыяльнага стымулявання ваеннаслужачых.
БелаПАН
Мінск, 9 лютага 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/354/12229
Текущая дата: 18.11.2024