Белорусский портал в Казахстане

Пуцін пра Саюзную дзяржаву



Уладзімір Пуцін перакананы, што Аляксандр Лукашэнка з`яўляецца паслядоўным прыхільнікам інтэграцыі.

Прэм`ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін перакананы, што Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка з`яўляецца паслядоўным прыхільнікам інтэграцыі. Аб гэтым ён заявіў, сустракаючыся ўчора ў Санкт-Пецярбургу з ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны.

"Павінен сказаць, што, нягледзячы на ўзнікаючыя спрэчкі з беларускімі калегамі і сябрамі і беларускім кіраўніцтвам, беларускае кіраўніцтва і Лукашэнка Аляксандр Рыгоравіч з`яўляюцца паслядоўнымі прыхільнікамі інтэграцыі. І мы гэта высока цэнім", — сказаў Уладзімір Пуцін.

На сустрэчы адзін з франтавікоў спытаў у расійскага прэм`ера, ці ўдасца ветэранам пры жыцці ўбачыць Саюзную дзяржаву. Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што развіццё адносін Расіі і Беларусі з`яўляецца адным з важнейшых напрамкаў знешняй палітыкі краіны. "Адраджэнне Савецкага Саюза немагчыма і не патрэбна, на жаль", — адзначыў ён, дадаўшы, што гістарычнай місіяй з`яўляецца захаванне ўсяго добрага, што дасталася сучаснікам ад мінулых пакаленняў.

Уладзімір Пуцін падкрэсліў, што Расія гатова на самыя глыбокія формы кааперацыі з Беларуссю. "Многае, што было зроблена намі, можа і павінна быць выкарыстана ў будаўніцтве глыбокіх ступеняў інтэграцыі ў сферы эканомікі", — адзначыў прэм`ер-міністр.

Звязда, 28 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/355/11953
Текущая дата: 18.11.2024