Белорусский портал в Казахстане

"Наф-Наф" з медалём



Гомельскі мясакамбінат лідзіруе сярод аграпрамысловых прадпрыемстваў рэгіёна па колькасці заваяваных у 2011 годзе ўзнагарод.

Як паведамілі ў камітэце па сельскай гаспадарцы і харчаванні Гомельскага аблвыканкама, прадукцыя прадпрыемства атрымала высокую ацэнку на прэстыжных спецыялізаваных выставах "Беларусь—Казахстан—Расія-2011", "Мясная індустрыя-2011", "ГУСТ-2011", "Лепшая прадукцыя года-2011". Залатыя медалі атрымалі адразу тры віды прадукцыі для харчавання дзяцей дашкольнага і школьнага ўзросту — каўбасы вараныя вышэйшага гатунку "Дзіцячая" і "Наф-Наф", а таксама сасіскі "Карапуз". Такой жа ўзнагародай ацэнена і каўбаса варана-вэнджаная салямі "Андрэеўская". Сярэбраныя медалі прадпрыемства атрымала за каўбаскі паўвэнджаныя "Княжыя" і каўбасу вараную "Мартадэла".

Акрамя таго, прадпрыемства атрымала Гран-пры за стабільна высокую якасць на конкурсе "Лепшая прадукцыя года-2011".

Ірына Асташкевич
Звязда, 4 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/357/11564
Текущая дата: 18.11.2024