Белорусский портал в Казахстане

Фінансавая сітуацыя ў зоне еўра сур`ёзна пагоршыцца сёлета, калі ўзмоцніцца тэндэнцыя да яе развалу



З такім прагнозам выступіў у ўплывовы брытанскі аналітычны Цэнтр эканамічных і дзелавых даследаванняў.

"Цяперашні год здольны стаць пунктам адліку краху еўразоны", — падкрэсліваецца ў даследаванні. На думку спецыялістаў Цэнтра, працэс развалу зоны еўра "можа заняць цэлае дзесяцігоддзе". "Мы на 99% упэўнены, што адзіная еўрапейская валюта знікне праз 10 гадоў, — адзначаецца ў дакуменце. — Пры гэтым 2012 год стане ключавым у гэтым працэсе, калі зону еўра пакінуць Грэцыя і Італія".

Тым часам тэлерадыёкампанія BBС працытавала кіраўніка Цэнтральнага банка Грэцыі Георгіаса Правопуласа, які заявіў, што выхад краіны з еўразоны і вяртанне нацыянальнай валюты — драхмы — стане "поўным фінансавым кашмарам".

Ён аспрэчыў інфармацыю пра тое, што цэнтрабанк Грэцыі нібы распарадзіўся пачаць друкаваць драхмы. "Я ўпэўнены, што грэкі мабілізуюць усе свае сілы для таго, каб застацца ў зоне еўра", — падкрэсліў Правопулас.

Звязда, 4 студзеня 2012

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/357/11583
Текущая дата: 18.11.2024