Пра гэта ішла гаворка падчас сустрэчы прэзідэнта Латвіі Андрыса Берзіньша з сустаршынямі і членамі беларуска-латвійскага савета дзелавога супрацоўніцтва. Андрыс Берзіньш і беларускі бок таксама разгледзелі шляхі пашырэння рэгіянальнага і прыгранічнага супрацоўніцтва, развіцця транспартна-лагістычнай інфраструктуры.
Як паведаміла прэс-служба МЗС Беларусі, пасяджэнні савета і беларуска-латвійскай міжурадавай камісіі па эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве прайшлі ў Рызе 22—23 снежня. Беларускую дэлегацыю ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў — намеснік старшыні беларускай часткі камісіі Аляксандр Гур`янаў, латвійскую — міністр эканомікі Латвіі Даніэлс Паўлютс. У пасяджэнні ўзялі ўдзел прадстаўнік органаў дзяржкіравання, навукова-даследчых арганізацый, устаноў адукацыі, а таксама дзелавых колаў Беларусі і Латвіі.
Удзельнікі пасяджэння разгледзелі ход выканання пратакола папярэдняга пасяджэння камісіі, абмеркавалі вынікі мерапрыемстваў па развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў сферы прамысловай вытворчасці, сельскай гаспадаркі, будаўніцтва, транспарту і лагістыкі, энергетыкі і сувязі, навукі і тэхнікі, стандартызацыі і метралогіі, а таксама ў сферы інвестыцый, гандлю і турызму. Бакі абмеркавалі пытанні развіцця прыгранічнага і міжрэгіянальнага супрацоўніцтва.
Для прадстаўнікоў афіцыйных і дзелавых колаў Латвіі быў арганізаваны семінар па актуальных пытаннях развіцця эканамічнага ўзаемадзеяння ва ўмовах функцыянавання Мытнага саюза і стварэння адзінай эканамічнай прасторы Беларусі, Казахстана і Расіі.
У працы міжурадавай камісіі, савета дзелавога супрацоўніцтва і семінара браў удзел пасол Беларусі ў Латвіі Аляксандр Герасіменка.
Падчас мерапрыемстваў адбылася сустрэча намесніка міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Васіля Казакевіча з намеснікам Дзяржаўнага сакратара Міністэрства земляробства Латвійскай Рэспублікі Айварсам Лапіньшам, падчас якой бакі разгледзелі пытанні арганізацыі паставак прадукцыі беларускай сельскагаспадарчай і харчовай прамысловасці на рынкі краін ЕС.
Намеснік старшыні прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Цыганоў і намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Жыгуліч правялі шэраг сустрэч у Акадэміі навук і Міністэрстве адукацыі Латвіі. Падчас перамоў былі дасягнутыя дамоўленасці аб развіцці навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва ў сферах эфектыўнага землекарыстання, экалогіі, хіміі, медыцыны і інфарматыкі.
Па выніках мерапрыемстваў падпісаны пратакол 7-га пасяджэння беларуска-латвійскай міжурадавай камісіі па эканамічным і навукова-тэхнічным супрацоўніцтве, пратакол пасяджэння беларуска-латвійскага савета дзелавога супрацоўніцтва, пратакол пасяджэння аб`яднанай беларуска-латвійскай камісіі па развіцці супрацоўніцтва ў навукова-тэхнічнай і інавацыйнай сферах, пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы навукі і адукацыі паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Дагаўпілскім універсітэтам Латвіі.
Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 27 снежня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/358/11491
Текущая дата: 18.11.2024