Белорусский портал в Казахстане

"Беларуснафта" ў 10 разоў нарасціла здабычу ў Заходняй Сібіры



У расійскім рэгіёне з 2013 года працуе даччынае прадпрыемства беларускай кампаніі, якое аказвае таксама нафтасэрвісныя паслугі.

Даччынае прадпрыемства ў Расіі стала паспяховым праектам, сказаў гендырэктар "Беларуснафты" Аляксандр Ляхаў. Паводле яго слоў, кампанію "Янгпур" у Расіі было вырашана набыць амаль 10 гадоў таму ў 2013 годзе.

"Лічым, што гэты праект паспяховы. За гэты час мы павялічылі здабычу вуглевадародаў, калі браць у сумарным эквіваленце нафту і ўсе віды газаў, то гэта практычна дзесяціразовы рост аб’ёмаў здабычы за 9 гадоў", - адзначыў гендырэктар.

Ляхаў расказаў, што ў апошнія гады кампанія актыўна ўдзельнічала ў набыцці новых ліцэнзій і суб’ектаў гаспадарання на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі.

"Гэты працэс носіць чыста рыначны канкурэнтны характар. Мы маем намер у бліжэйшыя гады рухацца ў гэтым напрамку. Таму што мы практычна стварылі ў Расійскай Федэрацыі ў Заходняй Сібіры кластар, які займаецца здабычай нафты і газу і аказвае нафтасэрвісныя паслугі, як для нашай кампаніі, так і для іншых удзельнікаў расійскага рынку", - рэзюміраваў ён.

Гомель, 15 снежня 2022
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/36/67718
Текущая дата: 25.11.2024