Беларусь павінна выконваць усе абавязацельствы, прынятыя ў сувязі з аказаннем ёй фінансавай дапамогі па лініі ЕўрАзЭС, заявіў прэм`ер-міністр Расіі Уладзімір Пуцін 19 кастрычніка ў Санкт-Пецярбургу на пасяджэнні Міждзяржсавета арганізацыі.
"Вы ведаеце, што праца ішла няпроста, спецыялісты на экспертным узроўні абмяркоўвалі ўмовы, на якіх гэта (дапамога) было б магчыма. Хацелі б звярнуць вашу ўвагу на тое, каб гэтыя ўмовы, якія ўзгоднены і беларускім бокам, і нашымі экспертамі, выконваліся своечасова. Разумеем, як гэта няпроста. Але для таго каб прынятыя рашэнні спрацавалі эфектыўна, гэта трэба выконваць", — прыводзіць РІА Новости словы Пуціна, звернутыя да беларускага калегі Міхаіла Мясніковіча.
"Усё выконваецца, і ўсё будзе зроблена так, як мы ўзялі на сябе абавязацельствы", — адказаў прэм`ер-міністр Беларусі.
Пуцін нагадаў, што раней Беларусі было выдзелена прыкладна 800 млн. долараў, а цяпер разглядаецца пытанне аб выдзяленні другога траншу ў 445 млн. долараў.
Пуцін таксама заявіў, што ўзаемадзеянне ў межах ЕўрАзЭС — безумоўны прыярытэт для Расіі. Паводле яго слоў, з улікам дрэннай сітуацыі ў сусветнай эканоміцы і структурных дысбалансаў краіны ЕўрАзЭС павінны праводзіць "вывераную ўзгодненую палітыку і дакладныя сумесныя дзеянні". Ён таксама адзначыў актуальнасць фарміравання сістэмы ўзаемнай антыкрызіснай падтрымкі.
У адпаведнасці з пагадненнем аб выдзяленні Беларусі крэдыту ЕўрАзЭС у памеры 3 млрд. долараў краіна атрымае грошы некалькімі траншамі на працягу трох гадоў: 1,24 млрд. долараў у 2011 годзе, каля 800 млн. долараў — у 2012-м і 1 млрд. — у 2013-м.
Першыя 800 млн. долараў у межах крэдыту Беларусь атрымала ў чэрвені. Другая частка крэдыту абяцаная восенню. Для яе атрымання ўладам Беларусі трэба выканаць шэраг умоў, у тым ліку праводзіць жорсткую бюджэтную палітыку і паменшыць дэфіцыт бюджэту сектара дзяржкіравання.
8 ліпеня віцэ-прэм`ер РФ Аляксей Кудрын, адказваючы на пытанні журналістаў, не выключыў, што ўмовы давання Беларусі стабілізацыйнага крэдыту з АКФ будуць перагледжаныя, калі беларускі бок не выканае ўзятыя на сябе абавязацельствы. "У мяне склалася ўражанне, што беларускія ўлады не прымаюць дастаткова мер для выхаду з крызісу", — сказаў тады Кудрын.
Паводле яго слоў, адміністрацыйныя меры, якія выкарыстоўвае Мінск, не прывядуць да аздараўлення эканомікі і не могуць разглядацца як антыкрызісныя. Абмежаванне імпарту, цэн і валютных курсаў падчас крызісу недапушчальныя, падкрэсліў Кудрын. Такім чынам "хвароба заганяецца ўглыб", канстатаваў на той час кіраўнік Мінфіна РФ.
Мінфін Расіі пастаянна вядзе маніторынг выканання праграмы рэформ беларускім бокам, а канчатковае рашэнне па пытанні беларускага крэдыту будзе прынятае сумесна краінамі — членамі Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС.
Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 19 кастрычніка 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/368/9963
Текущая дата: 18.11.2024