Такое рашэнне члены праўлення Нацыянальнага банка прынялі з улікам таго, што разлікі рэспублікі ў еўра з краінамі Еўрасаюза значна зменшыліся.
Нацбанк Беларусі выключыў еўра з валютнага кошыка, паведаміла ў чацвер прэс-служба рэгулятара.
Там растлумачылі, што апошнім часам гандлёвыя партнёры Беларусі вядуць разлікі ў асноўным у нацвалютах. А за кошт павелічэння тавараабароту з краінамі еўразійскай "пяцёркі", перш за ўсё з Расіяй, а таксама Кітаем, на першы план выходзяць расійскі рубель і кітайскі юань.
"Пры гэтым на фоне скарачэння тавараабароту з краінамі Еўрапейскага саюза разлікі ў еўра зменшыліся", – адзначаюць у Нацбанку.
У гэтых умовах, падкрэсліваюць у прэс-службе, на валютнай біржы павялічылася колькасць здзелак з расійскім рублём. Адначасова з гэтым удзельная вага аперацый з еўрапейскай валютай паменшылася.
У сувязі з гэтым Нацбанк выключае еўра са складу валютнага кошыка з 12 снежня. Структура кошыка ў сваю чаргу будзе выглядаць так:
* для расійскага рубля - 60%
* для долара ЗША - 30%
* для юаня – 10%
У банку таксама зазначаюць, што таргі еўра на біржы працягнуцца, а афіцыйны курс беларускага рубля да еўра будзе ўстанаўлівацца на падставе інфармацыі аб крос-курсе еўра да долара на міжнародных фінансавых рынках.
Курс еўра на біржы ў чацвер па выніках таргоў падрос і склаў 2,5909 беларускага рубля за адзінку. Апошні раз "еўрапеец" быў такім высокім ў жніўні гэтага года, пасля чаго чатыры месяцы запар толькі губляў у кошце.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/37/67353
Текущая дата: 25.11.2024