Белорусский портал в Казахстане

Буйная партыя трыкатажу, канфіскаваная ў пачатку жніўня на беларуска-літоўскай мяжы, ацэнена больш чым у 5 млрд. рублёў



Завершана ацэнка буйной партыі трыкатажу, затрыманай супрацоўнікамі пагранічнай службы і мытні 5 жніўня ў пункце пропуску "Катлоўка". Яе кошт склаў больш за 5 мільярдаў рублёў, паведаміла прэс-служба Дзяржпагранкамітэта Беларусі.

Незадэклараваны тавар знаходзіўся ў прычэпе грузавога аўтамабіля Volvo, які ўязджаў з Літвы ў Беларусь. У дакументах значылася, што вадзіцель — грамадзянін Рэспублікі Польшча — перавозіць партыю грыбоў. Аднак пры праверцы іншамаркі высветлілася, што грыбы ў фуры знаходзіліся толькі для маскіроўкі трыкатажу.

Кантрабанда канфіскаваная.

Марына Носава, БелаПАН
Мінск, 23 жніўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/370/8778
Текущая дата: 19.05.2024