Белорусский портал в Казахстане

Фінансавая дапамога Грэцыі абыходзіцца ў 535 еўра на кожнага еўрапейца



Даўгі Грэцыі кладуцца цяжкім грузам на плечы ўсіх еўрапейскіх падаткаплацельшчыкаў, піша газета Thе Wаrsаw Busіnеss Jоurnаl.

Як падлічыў эканаміст Рауль Рупаэль з арганізацыі Ореn Еurоре, кожны еўрапеец ускосна аддае па 535 еўра ў якасці фінансавай дапамогі Афінам. Да 2014 года гэтая сума можа вырасці да 1,450 тысячы, упэўнены ён.

Афіны павінны атрымаць чарговыя 12 млрд еўра з пакета дапамогі, які складае ўвогуле 110 млрд, да сярэдзіны наступнага месяца, каб пазбегнуць дэфолту. Зараз краіны ЕС чакаюць ад урада Грэцыі "рэальных крокаў да выканання ўмоў атрымання чарговага крэдыту". Галоўная з умоў — скарачэнне выдаткаў бюджэту на 28 млрд еўра — выклікала бурныя пратэсты сярод насельніцтва, Афіны паралізаваў страйк.

Звязда
23 чэрвеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/390/7462
Текущая дата: 17.11.2024