Белорусский портал в Казахстане

МВФ: Беларусь траціць на дзяржаўныя субсыдыі прыблізна 14% ВУП



Беларусь траціць на дзяржаўныя субсыдыі прыблізна 14% ВУП. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе па асобных пытаньнях эканомікі Беларусі, падрыхтаваным групай супрацоўнікаў Міжнароднага валютнага фонду ў якасьці даведачнага дакумэнта для пэрыядычных кансультацый.

Беларусь выдзяляе дзяржаўныя сродкі на субсыдыі ў надзвычай вялікім аб`ёме, маючы пры гэтым рэзэрвы для іх скарачэньня і адначасовага забесьпячэньня абароны маламаёмных і сем`яў з нізкімі даходамі.

Канкрэтызуючы свае высновы, МВФ зазначае, што субсыдыі выдзяляюцца ў выглядзе прамых трансфэртаў (сем`ям, якія маюць дзяцей, спэцыяльным групам і ў выглядзе стыпэндый) або ускосных трансфэртаў, калі цана пэўных тавараў і паслуг утрымліваецца на нізкім узроўні з дапамогай бюджэтных сродкаў. Да прыкладаў апошніх адносяцца камунальныя паслугі і грамадзкі транспарт, крэдыты на куплю і будаўніцтва жыльля, паніжаныя стаўкі ПДК на харчаваньне і льготы на камунальныя паслугі і жыльлёвае будаўніцтва. Ускосныя субсыдыі таксама ўключаюць падтрымку канкрэтных сэктараў эканомікі, у прыватнасьці будаўніцтва і сельскай гаспадаркі.

Пры гэтым экспэрты МВФ падкрэсьліваюць, што адраснасьць некаторых з гэтых праграм недастатковая, і таму "яны звычайна дорага каштуюць бюджэту, паколькі аказваюць падтрымку па усім дыяпазоне разьмеркаваньня даходаў".

2 траўня 2011
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/392/6235
Текущая дата: 02.06.2024