Пад такім загалоўкам францускае выданьне La Tribune разважае пра цяперашнюю эканамічную сытуацыю ў Беларусі і пра ролю Расеі ў гэтай сытуацыі. Радыё Свабода прапануе вашай ўвазе пераклад артыкулу.
На мінулым тыдні міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын заявіў аб намеры Менску прыватызаваць актывы на суму 7,5 мільярда даляраў да канца 2013 году ў абмен на пазыку 3 мільярды даляраў, вялікая частка якой будзе прадастаўлена Масквой.
Расея мае намер даць Беларусі крэдыт на 3 мільярды даляраў, які будзе выплачаны ў трох частках: першы транш у памеры 800 мільёнаў даляраў Менск атрымае ў пачатку чэрвеня. Нядаўна Цэнтрабанк Беларусі правёў больш чым 50-працэнтную дэвальвацыю нацыянальнай валюты. Гэта ўжо другое такое рашэньне цягам месяца – раней курс беларускага рубля ў адносінах да даляра ўпаў амаль на траціну. Дэфіцыт гандлёвага балянсу краіны склаў 16% ВУП у 2010 годзе, і ў першым паўгодзьдзі 2011 году павялічыўся амаль у два разы ў адносінах да аналягічнага пэрыяду мінулага году.
Насельніцтва імкнецца пазбавіцца ад рублёў і скупляе самыя розныя тавары, ад халадзільнікаў да футра.
Спажыўцы скардзяцца на паўсюдны ўзьлёт цэнаў і пустыя паліцы ў крамах.
Экспэрты мяркуюць, што для выхаду з гэтага крызісу, які можна па праве лічыць самым сур`ёзным з моманту распаду СССР, Беларусі неабходна зьмяніць прынцыпы функцыянаваньня дзяржавы ў адпаведнасьці са сваімі рэальнымі магчымасьцямі.
Іншымі словамі, ёй трэба рэзка скараціць дзяржаўныя выдаткі і абмежаваць неэфектыўныя пазыкі, у першую чаргу ў жыльлёвым будаўніцтве і сельскай гаспадарцы. Амаль 80% эканомікі краіны наўпрост залежыць ад дзяржавы і цесна зьвязана з эканомікай Расеі.
Акрамя таго, Масква штогод спансіруе свайго суседа на 4 мільярды даляраў шляхам паставак нафты па зьніжаных цэнах. Атрыманае такім чынам «чорнае золата» пасьля перапрацоўваецца на беларускіх заводах і ідзе на экспарт ужо па рынкавым кошце.
Масква нацэлілася на газаправоды "Белтрансгазу"
«Без тэрміновай дапамогі эканоміка Беларусі можа апынуцца пад сур`ёзнай пагрозай, - тлумачыць Аляксей Партанскі з Вышэйшай школы эканомікі ў Маскве. - Цалкам відавочна, што Захад не сьпяшаецца аказваць дапамогу краіне пасьля нядаўняй хвалі рэпрэсіяў супраць апазіцыі. Беларусі, такім чынам, прыйдзецца прыняць нашы ўмовы і ў поўнай меры ажыцьцявіць праграму прыватызацыі. Магчыма, мы атрымаем «Белтрансгаз», - падкрэсьлівае расейскі экспэрт.
Масква дала Менску тры месяцы на тое, каб скласьці сьпіс прызначаных для прыватызацыі актываў на тры будучых года на суму ў 2,5 мільярды даляраў у год. Аляксей Кудрын не стаў хаваць жаданьня расійскіх прадпрыемстваў прыняць удзел у гэтай праграме.
Найбольш прывабным актывам для Масквы зьяўляецца газатранспартная сетка "Белтрансгазу", 50% капіталу якога ўжо было набыта «Газпромам» у мінулым годзе. На «Белтрансгаз» прыходзіцца 20% экспарту расейскага газу ў Эўропу, у сувязі з чым кампаніі мае стратэгічнае значэньне для расійскай дзяржманаполіі. Іншымі важнымі актывамі зьяўляюцца мясцовыя нафтаперапрацоўчыя заводы, якія атрымліваюць сыравіну пераважна ад расейскіх паставак у Эўропу.
31 траўня 2011
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/396/6840
Текущая дата: 17.11.2024