Белорусский портал в Казахстане

Дэфіцыт знешняга гандлю ў Беларусі вырас і склаў 3,75 мільярда долараў



За студзень-красавік 2011 адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі склала 3,751 мільярда долараў, паведамляе Белстат. За аналагічны перыяд 2010 года гэты паказчык складаў 2,024 мільярды — такім чынам адмоўнае сальда павялічылася на 85,3%.

Экспарт тавараў па выніках 4-х месяцаў 2011 года склаў 11,253 мільярда долараў (у 2010 годзе за аналагічны перыяд — 7,274 мільярда, рост — 54,7%), а імпарт вырас з 9,298 мільярда ў 2010 годзе да 15 мільярдаў у 2011 (рост 61,4%).

Павел Бераснеў
25 траўня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/397/6699
Текущая дата: 17.11.2024