Галоўны эканаміст Эўрапейскага банку рэканструкцыі і разьвіцьця Эрык Бэрглоў сумняваецца, што СНД і Расея змогуць аказаць дастатковую фінансавую падтрымку Беларусі.
"Уважліва назіраем за тым, што адбываецца ў Беларусі. Цалкам відавочна, што там будуць істотныя патрэбы ў сродках з-за мяжы, звонку… СНД і Расея абяцалі прадставіць частку такога фінансаваньня. Ня ведаю, ці дастаткова будзе гэтых сродкаў для Беларусі", — заявіў Бэрглоф у Астане ў часе штогадовага пасяджэньня рады кіраўнікоў ЭБРР.
На яго думку, краіне неабходныя прынцыповыя рэформы: "Беларусь пацярпела ад крызісу, і ёй патрэбныя дадатковыя сродкі для разьвіцьця эканомікі. Але было б ілюзорным лічыць, што ўліваньне дадатковых сродкаў у эканоміку Беларусі зьменіць яе фундамэнтальныя праблемы".
Трэба прынцыпова мяняць падыход да эканомікі і ўносіць зьмены ў палітычную сыстэму. Там ёсьць сур`ёзныя праблемы", — лічыць галоўны эканаміст Эрык Бэрглоў, перадае БелаПАН.
19 траўня міністар фінансаў Расеі Аляксей Кудрын пацьвердзіў, што Антыкрызісны фонд ЭўрАзЭС разглядае пытаньне пра вылучэньне Беларусі 3 мільярдаў даляраў крэдыту цягам трох наступных гадоў. А каб дапоўніць гэтую суму, Беларусі рэкамэндавана актыўна праводзіць прыватызацыю альбо зьвяртацца ў Міжнародны валютны фонд.
20 траўня 2011
Радыё Свабода

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/398/6614
Текущая дата: 17.11.2024