Белорусский портал в Казахстане

Геаграфію экспарту беларускіх прадуктаў харчавання ў студзені-лістападзе 2018 года папоўнілі 19 краін



Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Геаграфія экспарту беларускай сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання ў студзені-лістападзе 2018 года пашырылася за кошт 19 новых краін.

"У студзені-лістападзе мінулага года сельскагаспадарчая прадукцыя і прадукты харчавання пастаўляліся ў 95 краін свету (у студзені-лістападзе 2017 года - у 86). У тым ліку малако і малакапрадукты экспартаваліся ў 58 краін, мяса і мясапрадукты - у 19 краін.

Геаграфія экспарту папоўнілася 19 новымі краінамі", - адзначылі ў Мінсельгасхарчы.

За 11 месяцаў мінулага года айчынныя арганізацыі экспартавалі сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання на $4,8 млрд, што на 4,9 працэнта перавысіла аб`ёмы экспарту ў адпаведным перыядзе 2017 года. Прырост валютнай выручкі за названы перыяд склаўся ў аб`ёме $224 млн. Доля экспарту сельскагаспадарчай прадукцыі і прадуктаў харчавання ў агульным аб`ёме экспарту таварамі Рэспублікі Беларусь склала 15,5 працэнта.

21 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/4/46640
Текущая дата: 07.05.2024