Белорусский портал в Казахстане

"Беллегпрам" плануе ў маі экспартаваць ахоўныя маскі ў Расію і Германію



Прадпрыемствы "Беллегпрама" плануюць у маі экспартаваць ахоўныя маскі ў Расію і Германію. Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе канцэрна.

"Прадпрыемствы канцэрна "Беллегпрам" плануюць у бліжэйшы час экспартаваць першыя партыі ахоўных масак. Адпаведныя дамоўленасці з партнёрамі ў Расіі і Германіі ўжо дасягнуты, заключаны кантракты з Баранавіцкім вытворчым баваўняным аб`яднаннем і "Цэнтрам моды", - расказалі ў прэс-службе. Пастаўкі будуць арганізаваны пасля адмены забароны экспарту ахоўных вырабаў.

Чакаецца, што ў бліжэйшы час першая партыя масак будзе пастаўлена ў Расію. У Германію плануецца экспартаваць 1 млн ахоўных вырабаў.

7 мая 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/4/53360
Текущая дата: 07.05.2024