Белорусский портал в Казахстане

У порце Адэсы пачаў разгрузку танкер з азербайджанскай нафтай для Беларусі



Разгрузка чарговага танкера з азербайджанскай нафтай для Беларусі распачатая ў порце Адэсы, паведамляе прэс-сакратар канцэрна «Белнафтахім» Аляксандр Цішчанка.

«Танкер ўчора прыбыў у порт «Паўднёвы» і пачаў разгрузку», — сказаў Аляксандр Цішчанка.

Нафта будзе дастаўлена на Мазырскі НПЗ праз нафтаправод Адэса — Броды.

Танкер, на якім было каля 95 тысяч тон нафты, адпраўлены з порта «Джэйхан» у Турцыі ў верасні.

Звязда, 7 кастрычніка 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/4/56369
Текущая дата: 02.05.2024