Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у сваім выступленні на трэцім саміце "Голас Глабальнага Поўдня" ў фармаце відэаканферэнцыі.
"На працягу шэрага гадоў мы жывём пад незаконнымі, несправядлівымі, варварскімі санкцыямі, якія не толькі аказваюць уздзеянне на нашу краіну, але і згубна ўплываюць на вашы народы. Так, абмежаванні адносна экспарту беларускіх мінеральных угнаенняў абвастрылі праблемы недахопу прадуктаў харчавання і голаду ў самых бедных краінах", - падкрэсліў беларускі лідар.
Ён канстатаваў, што Захад па-ранейшаму правакуе канфлікты, якія спараджаюць шматмільённыя патокі бежанцаў, а потым цынічна абвінавачвае Глабальны Поўдзень і Беларусь у міграцыйным крызісе. "Аднак сапраўдная прычына - у выцягванні рэсурсаў і навязванні краінам, якія сталі на шлях развіцця, сістэмы неэквівалентнага абмену", - упэўнены беларускі лідар.
17 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА
17 жніўня 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/4/74954
Текущая дата: 23.11.2024