Белорусский портал в Казахстане

Белстат: За мяжу пастаўляецца больш за 80% айчыннай машынабудаўнічай прадукцыі



Штогод у апошнюю нядзелю верасня ў Беларусі адзначаецца Дзень машынабудаўніка. Сёлета віншаванні з прафесійным святам работнікі галіны прымаюць 29 верасня. Нацыянальны статыстычны камітэт падрыхтаваў агляд да гэтага свята.

Паводле статыстычных дадзеных, у мінулым годзе ў галіне было занята 193,4 тыс. чалавек, што складае 19,4% ад агульнай колькасці занятых у прамысловасці. Жанчыны-машынабудаўнікі ў меншасці – іх колькасць складае 29,1% ад агульнай колькасці работнікаў сферы. Сярэдні ўзрост работнікаў – 42,7 года. Сярэдні заробак машынабудаўнікоў у студзені-жніўні склаў Br2484,7, што амаль на чвэрць больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Усяго ў Беларусі працуе 249 буйных і сярэдніх машынабудаўнічых прадпрыемстваў, якія выпускаюць велізарны спектр транспартных сродкаў, машын, абсталявання, а таксама бытавую тэхніку, электроніку, вылічальную, электронную і аптычную апаратуру.

Беларусь займае адно з вядучых месцаў у свеце па вытворчасці вялікагрузных аўтамабіляў, а за мяжу пастаўляецца больш за 80% айчыннай машынабудаўнічай прадукцыі. Геаграфія паставак ахоплівае 136 краін. Тэхніка і электроніка з Беларусі працуе на ўсіх кантынентах.

У Белстаце адзначылі, што кожны трэці рубель машынабудаўнічыя прадпрыемствы Беларусі атрымліваюць ад рэалізацыі інавацыйнай прадукцыі.

Звязда, 29 верасня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/4/75360
Текущая дата: 26.12.2024