Беларусь знаходзіцца ў ліку лідараў па росце прамысловай вытворчасці ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Пра гэта сведчаць дадзеныя, прадастаўленыя ў прэс-службе Еўразійскай эканамічнай камісіі.
У студзені — жніўні 2024 года аб’ём прамысловай вытворчасці Еўразійскага эканамічнага саюза склаў 104,5% да ўзроўню студзеня — жніўня 2023 года. «Павелічэнне прамысловай вытворчасці ў студзені-жніўні 2024 года назіралася ва ўсіх дзяржавах ЕАЭС», — канстатавалі ў ЕЭК.
Так, у Арменіі прамвытворчасць за 8 месяцаў вырасла на 13,7%, Беларусі — на 7,1%, Расіі — на 4,5%, Казахстане — на 3%, Кыргызстане — на 0,7%.
«Аб’ём вытворчасці ў апрацоўчай прамысловасці ў ЕАЭС павялічыўся на 7,9%, у электразабеспячэнні, падачы газу, пары і паветраным кандыцыянаванні — на 3,8%, у водазабеспячэнні, каналізацыйнай сістэме, кантролі над зборам і размеркаваннем адходаў — на 1,1%. Знізіўся ў горназдабываючай прамысловасці і распрацоўцы кар’ераў на 0,2%», — дадалі ў ЕЭК.
Звязда, 14 кастрычніка 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/4/75552
Текущая дата: 26.12.2024