Белорусский портал в Казахстане

МТЗ заключыў кантракты з кампаніямі з Таджыкістана на $11 млн



Мінскі трактарны завод заключыў кантракты з кампаніямі з Таджыкістана на $11 млн, паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.

Подпісы пад дакументамі паставілі генеральны дырэктар ААТ "МТЗ" Віталь Воўк і кіраўнікі арганізацый "Мададзі Турсунзода" і "Агратэхсэрвіс" на палях Таджыкска-беларускага бізнес-форуму.

Так, у адрас кампаніі "Мададзі Турсунзода" будзе пастаўлена 170 адзінак трактарнай тэхнікі BELARUS на суму каля $4 млн.

З кампаніяй "Агратэхсэрвіс" падпісана гандлёвае пагадненне на пастаўку 320 трактароў на суму, якая перавышае $7 млн.

У прэс-службе адзначылі, што ў студзені - верасні 2021 года ў Таджыкістан пастаўлена каля 370 трактароў BELARUS, што на 46,2 працэнта больш, чым за аналагічны мінулагодні перыяд.

У лістападзе 2017 года адкрыта зборачная вытворчасць трактароў BELARUS у горадзе Гісар, заключаны дагаворы на вытворчасць сямі мадэлей.

Мінскі трактарны завод заснаваны 29 мая 1946 года. Са жніўня 2014 года ператвораны ў "МТЗ-Холдынг". Гэта адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі не толькі ў краінах СНД, але і ва ўсім свеце. На прадпрыемстве працуюць больш за 16 тыс. чалавек. Заказчыкам прапануюцца больш за 100 мадэлей трактароў больш як у 200 зборачных варыянтах для ўсіх кліматычных і эксплуатацыйных умоў. Новыя мадэлі маюць шырокія магчымасці агрэгатавання з сельгасмашынамі розных вытворцаў. ААТ "МТЗ" распрацоўвае, вырабляе і экспартуе колавыя трактары і запасныя часткі да іх, арганізуе на ліцэнзійнай аснове іх вытворчасць за мяжой, аказвае паслугі па наладжванні і правядзенні сэрвісу пастаўленых машын, праводзіць навучанне па эксплуатацыі і тэхнічным абслугоўванні выпускаемай тэхнікі.

12 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/40/66736
Текущая дата: 25.11.2024