Белорусский портал в Казахстане

Нягледзячы на няпростыя ўмовы, энергасістэма краіны працуе стабільна



Аб гэтым заявіў міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч на адкрыцці Беларускага энергетычнага і экалагічнага форуму.

"Нягледзячы на няпростыя ўмовы, энергасістэма краіны працуе стабільна, забяспечвае бесперабойнае і надзейнае забеспячэнне энергарэсурсамі спажыўцоў рэальнага сектара эканомікі і насельніцтва. Набыты ў галіне вытворчы і інавацыйны патэнцыял, праведзеная дзякуючы падтрымцы кіраўніка дзяржавы мадэрнізацыя энергетычных аб`ектаў даюць магчымасць аператыўна рэагаваць на знешнія выклікі, кансалідаваць намаганні і рэсурсы для вырашэння важнейшай задачы па ўмацаванні энергетычнай самастойнасці і энергетычнай бяспекі Беларусі", - сказаў Віктар Каранкевіч.

Сумеснае абмеркаванне на палях форуму шляхоў дасягнення гэтай задачы з удзелам прадстаўнікоў органаў дзяржкіравання, навуковай і экспертнай супольнасці будзе стымуляваць выпрацоўку канкрэтных прапаноў і практычных рэкамендацый, нацэленых на павышэнне эфектыўнасці работы энергетычнай галіны ў новых умовах, адзначыў міністр.

У размове з журналістамі ён расказаў падрабязней аб адаптацыі энергакомплексу да работы ва ўмовах санкцый. "У галіне рэалізуюцца комплексныя мерапрыемствы па імпартазамяшчэнні. Максімальна задзейнічаны магчымасці арганізацый энергасістэмы і прамысловых вытворцаў краіны для замяшчэння асобнага абсталявання і запчастак, вузлоў і камплектуючых імпартнай вытворчасці на беларускае з прымяненнем такога новага метаду, як рэінжынірынг", - падкрэсліў Віктар Каранкевіч.

Таксама прапрацоўваюцца пытанні сэрвіснага абслугоўвання абсталявання з прыцягненнем расійскіх кампаній. Праведзены сустрэчы, прадстаўнікі беларускіх арганізацый галіны выязджалі на перагаворы ў РФ. "Ёсць канкрэтныя прапановы аб развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва, над якімі мы цяпер працуем", - дадаў міністр.

11 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/40/66744
Текущая дата: 25.11.2024