Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.
Збожжавыя і зернебабовыя культуры (з кукурузай) у Беларусі ўбраны на 2,258 млн га, што складае 92,6 працэнта ад плана. У Брэсцкай вобласці ўбрана 95,9 працэнта плошчаў (382,7 тыс. га), Віцебскай - 98,8 працэнта (354 тыс. га), Гомельскай - 92 працэнты (368,2 тыс. га), Гродзенскай - 92,6 працэнта (328,3 тыс. га), Мінскай - 89,4 працэнта (481,3 тыс. га), Магілёўскай - 88,4 працэнта (344,5 тыс. га). Усяго ў сельгасарганізацыях і фермерскіх гаспадарках намалочана 8,653 млн т збожжа.
Кукурузу на зерне ў Беларусі ўбралі з 90,7 тыс. га (33,3 працэнта), намалацілі 645,1 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 71,1 ц/га.
Цукровыя буракі ўбраны на плошчы 55,1 тыс. га, што складае 59 працэнтаў да плана. Бульбу ўбралі з 23,1 тыс. га плошчаў, або 88,9 працэнта ад запланаванага. Іншая агародніна ўбрана з 4,27 тыс. га плошчаў - гэта 63,5 працэнта ад плана.
Кукурузу на сілас і зялёны корм убралі з 772,7 тыс. га, або 80,6 працэнта ад запланаванай плошчы.
Азімыя збожжавыя на зерне пасеяны на 1,43 млн га, што складае 93,6 працэнта ад плана.
19 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА
19 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/40/66816
Текущая дата: 25.11.2024