Мінфін пракаментаваў заяву Сусветнага банка аб пераводзе пазык, прадастаўленых Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця Беларусі, у статус неабслугоўваемых у сувязі з неатрыманнем належных плацяжоў.
Як адзначылі ў міністэрстве, цяпер у адносінах да Нацыянальнага банка, які з`яўляецца плацежным агентам урада Беларусі, з боку ЕС і ЗША ўведзены санкцыйныя абмежаванні, якія не дазваляюць праводзіць разлікі ў еўра і доларах ЗША. Прымаючы пад увагу гэтыя акалічнасці, прыняты ўказ Прэзідэнта ад 14 сакавіка 2022 года нумар 93 "Аб дадатковых мерах па забеспячэнні стабільнага функцыянавання эканомікі".
"У рамках паўнамоцтваў, прадастаўленых гэтым указам, і з улікам недружалюбных мер з боку замежных крэдытораў, у тым ліку тых, што суправаджаюцца прыпыненнем фінансавання рэалізацыі праектаў (уключаючы рэалізуемыя ў сацыяльнай сферы) і (або) абмяжоўваюць магчымасць правядзення ўрадам Беларусі і Нацыянальным банкам як яго фінансавым агентам плацяжоў у доларах ЗША і еўра, Саветам Міністраў і Нацбанкам прынята пастанова ад 6 красавіка 2022 года нумар 212/10 "Аб часовых мерах па выкананні знешніх дзяржаўных даўгавых абавязацельстваў", - паведамілі ў Мінфіне.
Гэтым дакументам прадугледжаны часовы парадак выканання абавязацельстваў па знешніх дзяржпазыках, прыцягнутых ад Міжнароднага банка рэканструкцыі і развіцця, Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, Паўночнага інвестыцыйнага банка, у беларускіх рублях.
Міністэрства фінансаў у красавіку - кастрычніку выконвала ў поўным аб`ёме і ва ўстаноўленыя тэрміры абавязацельствы па пагадненнях аб пазыках, заключаных паміж Беларуссю і Міжнародным банкам рэканструкцыі і развіцця, пералічваючы плацяжы за кошт сродкаў у замежнай валюце на асобны бягучы рахунак у беларускіх рублях, адкрыты ў ААТ "ААБ Беларусбанк".
"Магчымасць пагашэння даўгавых абавязацельстваў у замежнай валюце ў стандартным парадку цяпер абмежавана з прычыны бесперапыннага дзеяння санкцый у адносінах да Беларусі", - адзначылі ў ведамстве.
19 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА
19 кастрычніка 2022, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/40/66821
Текущая дата: 25.11.2024