Белорусский портал в Казахстане

"Белдзяржхарчпрам": на захоўванне для ўнутранага рынку закладуць на 20 тыс. т цукру больш



У гэтым годзе на захоўванне для спажывання на ўнутраным рынку закладуць на 20 тыс. т цукру больш, паведаміў старшыня канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Алег Жыдкоў у эфіры тэлеканала "Беларусь 1".

"Плануем у гэтым годзе на 20 тыс. т больш цукру закласці на захоўванне з мэтай забеспячэння ўнутранага рынку. У нас у гэтым годзе 380 тыс. т цукру было спажыта, пры тым, што быў шэраг пікавых момантаў, выкліканых ажыятажным попытам і ў летні, і ў вясенні перыяды. З улікам гэтага мы плануем закласці не менш за 400 тыс. т на захоўванне для забеспячэння ўнутранага рынку цукрам у бесперабойнай колькасці і ў дастатковым аб`ёме", - сказаў Алег Жыдкоў.

Старшыня канцэрна ў эфіры тэлеканала АНТ паведаміў, што Слуцкі цукрова-рафінадны камбінат быў запушчаны 6 верасня, а хутка пасля яго - Скідзельскі і Гарадзейскі цукровыя камбінаты. Запуск Жабінкаўскага цукровага завода чакаецца ў 20-х чыслах верасня. Штодзень плануецца перапрацоўваць 39,5 тыс. т цукровых буракоў.

Беларускі цукар будуць і экспартаваць. На карце экспарту традыцыйныя усходнія партнёры - Расія, Кітай, Казахстан, Таджыкістан і Узбекістан.

Уборка цукровых буракоў у Беларусі вядзецца ў трох абласцях - Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай.

13 верасня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/41/66488
Текущая дата: 25.11.2024