Белорусский портал в Казахстане

Кіраўнік МЗС Латвіі – супраць эканамічных санкцый адносна Беларусі



Увядзеньне Эўразьвязам эканамічных санкцый у дачыненьні да Беларусі ня дасьць жаданага выніку, мяркуе міністар замежных спраў Латвіі Гіртс Валдзіс Крыстоўскіс. Такую думку ён выказаў 11 студзеня ў інтэрвію латыскаму інтэрнэт-парталу TVNET.

"Я мяркую, увядзеньне эканамічных санкцый ня дасьць жаданага выніку. Што тычыцца больш жорсткіх візавых санкцый, то іх варта абмеркаваць, узважыўшы ўсе "за" і "супраць". Лічу, што больш жорсткі візавы рэжым у дачыненьні да Лукашэнкі і беларускіх палітыкаў ня выключаны", — заявіў Крыстоўскіс.

Кіраўнік МЗС Латвіі зазначыў, што затрыманьне ў Менску прадстаўнікоў апазыцыі перапыніла працэс супрацоўніцтва паміж ЭЗ і Беларусьсю, які разьвіваўся ў апошнія гады.

Паводле слоў Крыстоўскіса, Латвія будзе фармуляваць сваю думку ў дачыненьні да санкцый супраць Беларусі ў межах агульнай пазыцыі ЭЗ.

11 студзеня 2011
Радыё Свабода паводле БелаПАН

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/413/3820
Текущая дата: 27.12.2024