На відэабрыфінгу ў Мінску 6 студзеня надзвычайны і паўнамоцны пасол Венесуэлы ў Беларусі Амерыка Дыяс Нуньес заявіў, што Венесуэла можа дадаткова закупляць нафту ў Азербайджана, каб выканаць кантракт з Беларуссю на яе пастаўку. «Можа здарыцца, што Венесуэла не зможа здабываць дзесяць мільёнаў тон запатрабаванай ва ўсім свеце нафты», - сказаў ён.
Падпісаная Венесуэлай і Беларуссю дамова прадугледжвае дапоўніць пастаўкі лёгкай нафты маркі «Санта-Барбара» падобнай па якасці нафтай з Азербайджана.
У заяўленых нядаўна беларускімі ўладамі планах выкарыстоўваць своп-схему ў пастаўках нафты «гаворка ідзе хутчэй не аб замяшчэнні венесуэльскай нафты азербайджанскай», паведаміў дыпламат.
«Для паставак у Беларусь заяўленых аб`ёмаў нафты кампанія PDVSA дадаткова закупіць у Азербайджана неабходную колькасць нафты, каб забяспечыць выкананне кантракта на пастаўку да дзесяці мільёнаў нафты на год», - адзначыў амбасадар.
Гэта нафта паступіць у Беларусь праз нафтаправод «Адэса-Броды». Беларускі бок будзе плаціць Азербайджану не за саму нафту, а толькі за яе дастаўку. «Як вы бачыце, гэта супрацоўніцтва выгадна абодвум бакам і, асабліва, Беларусі", - лічыць Амерыка Дыяс Нуньес.
Акрамя таго, ён праінфармаваў, што створанае беларуска-венесуэльскае прадпрыемства па здабычы нафты «Петролера Белавенесалана» ёсць «паспяховым прыкладам добрага функцыянавання нашага стратэгічнага альянсу». «Петралера Белавенесалана» прадае сваю прадукцыю кампаніі PDVSA і прыносіць абодвум бакам гадавую выручку. «У хуткім часе мы даведаемся аб выніках працы сумеснага прадпрыемства, якія нашмат перасягнуць вынікі 2009 года, бо прадпрыемству былі дададзеныя дадатковыя радовішчы", - упэўнены дыпламат.
Беларусь запрошаная да ўдзелу ў альянсе буйных міжнародных нафтавых кампаній, практычна ўсе з якіх працуюць у басейне ракі Арынока. Аднак для здабычы нафты там спатрэбіцца "значна больш інвестыцый", паколькі гэтага патрабуе тып радовішчаў, сказаў пасол.
Каракас чакае значнага росту прысутнасці беларусаў у Венесуэле
Амерыка Дыяс Нуньес таксама адзначыў, што ў 2011 годзе ў Венесуэле павялічыцца колькасць беларускіх супрацоўнікаў у абласцях сельскай гаспадаркі, будаўніцтва і газіфікацыі, а да 2015 года прысутнасць там беларусаў яшчэ больш ўзрасце.
"Да гэтага часу запрацуюць прадпрыемствы па вытворчасці трактароў і грузавых аўтамабіляў, якія пяройдуць ад простай зборкі да вырабу ключавых дэталяў з венесуэльскай сталі, алюмінію, шкла і іншых матэрыялаў. Для гэтага, натуральна, спатрэбіцца прыцягнуць больш спецыялістаў", - мяркуе амбасадар.
Беларускія спецыялісты будуць дапамагаць венесуэльцам будаваць аграгарадкі - адзін з праектаў па стварэнні аграгарадка на тэрыторыі штата Гуарыка ўжо знаходзіцца ў стадыі распрацоўкі.
«Нам неабходна задзейнічаць сотні гектараў нескарыстанай да гэтага дня зямлі, якая ў той жа час з`яўляецца урадлівай і добра арашонай зямлёй. У мінулым гэтая зямля належала латыфундыстам. Магчыма, у іншых краін - членаў аб`яднання «Альба», такіх як Куба, Нікарагуа, Балівія, Эквадор, узнікне цікавасць да рэалізацыі гэтага праекту», - спадзяецца Амерыка Дыяс Нуньес.
Паводле яго слоў, беларускія спецыялісты высока цэняцца ў Венесуэле. "Беларусы вельмі прыязны, працавіты народ з вялікім вопытам працы ў многіх галінах", - заявіў дыпламат.
Тэлеграф
6 студзеня 2011

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/414/3684
Текущая дата: 27.12.2024