Белорусский портал в Казахстане

Дзяржінспектары працы дапамаглі больш як 850 сельгасарганізацыям гарантаваць бяспеку работнікаў у час уборкі



Больш як 850 сельскагаспадарчым арганізацыям у час уборачнай кампаніі аказана дапамога ў забеспячэнні бяспекі работнікаў, паведаміў дырэктар Дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Мінпрацы і сацабароны Аляксандр Семіч.

З 1 ліпеня Дэпартамент дзяржінспекцыі працы спыніў больш за 2,6 тыс. парушэнняў патрабаванняў аховы працы ў 162 сельгасарганізацыях.

З-за парушэння правіл эксплуатацыі абсталявання, якое магло прывесці да няшчасных выпадкаў, давялося прыпыніць работу 161 машыны і механізма, трох вытворчых участкаў. Пасля ўстаранення парушэнняў работа была адноўлена. Па патрабаванні дзяржінспектараў ад работы часова адхіляліся 562 чалавекі, якія не прымянялі сродкі індывідуальнай абароны, не прайшлі медагляды, інструктаж па ахове працы. Пакараны 64 службовыя асобы сельгасарганізацый, 66 работнікам вынесены папярэджанні.

Для прафілактыкі траўмавання работнікаў мабільныя групы абследавалі 693 сельскагаспадарчыя арганізацыі і рэкамендавалі ўстараніць больш як 7,8 тыс. парушэнняў. З-за грубых парушэнняў аховы працы па рэкамендацыях мабільных груп прыпынялася выкарыстанне 368 машын і механізмаў і сямі вытворчых участкаў, адхіляліся ад работы 864 чалавекі.

18 жніўня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/44/66106
Текущая дата: 25.11.2024