Міністэрства прамысловасці забяспечыла выкананне ўсіх даведзеных паказчыкаў па выніках работы за 6 месяцаў. Аб гэтым міністр прамысловасці Пётр Пархомчык далажыў кіраўніку дзяржавы ў Мёрах.
"Нягледзячы на пэўныя складанасці і цяжкасці бягучага моманту, санкцыі, якія прымяняюць краіны Захаду, Міністэрства прамысловасці забяспечыла выкананне ўсіх даведзеных паказчыкаў па выніках работы за 6 месяцаў", - сказаў Пётр Пархомчык.
Паводле яго слоў, захоўваецца добрая дынаміка па экспарце - 111,2 працэнта і рэнтабельнасці - 9,2 працэнта. "Было 3,4 працэнта, сёння 9 працэнтаў. Гэта ўжо пэўны поспех. Будзем падцягвацца", - дадаў міністр.
8 жніўня 2022, Мёры
БЕЛТА
8 жніўня 2022, Мёры
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/45/66006
Текущая дата: 25.11.2024