Белорусский портал в Казахстане

Беларускія аграрыі намалацілі больш за 250 тыс. т збожжа



Беларускія аграрыі намалацілі 258,9 тыс. т збожжа, паведамілі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле даных на 19 ліпеня, азімага ячменю ўбрана 45,1 тыс. га (75,6 працэнта да ўборачнай плошчы), намалочана 236,1 тыс. т пры сярэдняй ураджайнасці 52,4 ц/га. Азімай свірэпіцы на зерне ўбрана 7,08 тыс. га, або 59,1 працэнта ад плана.

Збожжавыя і зернебабовыя культуры (без кукурузы, грэчкі і проса) убраны з 52 тыс. га, што складае 2,43 працэнта запланаванай плошчы. У Брэсцкай вобласці ўбрана 4,77 працэнта плошчаў ад плана (16,5 тыс. га), Гомельскай вобласці - 1,27 працэнта плошчаў (4,41 тыс. га), Гродзенскай - 3,87 працэнта (11,8 тыс. га), Мінскай - 3,77 працэнта (16,9 тыс. га).

Усяго па краіне намалочана 258,9 тыс. т збожжа пры сярэдняй ураджайнасці 49,9 ц/га.

Другі ўкос траў у Беларусі праведзены на 490,4 тыс. га (48 працэнтаў ад плана). Нарыхтавана 521,9 тыс. т сена (54,6 працэнта ад плана), 10 млн 173,3 тыс. т сенажу (75,8 працэнта) і 270,4 тыс. т сіласу (1,42 працэнта). Усяго нарыхтавана 3 млн 181,8 тыс. т адзінак травяных кармоў, што складае 33,4 працэнта ад плана.

19 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/47/65811
Текущая дата: 25.11.2024