Белорусский портал в Казахстане

Мінсельгасхарч: пасяўныя плошчы цукровых буракоў павялічаны, праблем з забеспячэннем цукрам няма



Пасяўныя плошчы цукровых буракоў у гэтым годзе павялічаны, праблем з забеспячэннем цукрам няма. Аб гэтым заявіў 19-га ліпеня на прэс-канферэнцыі намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун.

"Сёння праблем з забеспячэннем цукрам няма. Ураджай цукровых буракоў у 2021 годзе ў дастатку забяспечыў вытворчасць гэтага прадукту для ўнутранага рынку. У бягучым годзе плошчы пад гэту культуру павялічаны. Чаканы ўраджай цукровых буракоў - не менш за 5 млн т. Гэтага цалкам дастаткова для таго, каб забяспечыць сваё насельніцтва і мець экспартны патэнцыял", - сказаў Уладзімір Гракун.

Паводле даных "Белдзяржхарчпрама", звыш 111 тыс.т цукру цяпер знаходзіцца на складах. Як раней заяўлялі прадстаўнікі канцэрна, гэтага больш чым хопіць для забеспячэння насельніцтва да новага ўраджаю, ёсць перспектывы і для паставак за мяжу.

19 ліпеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/47/65822
Текущая дата: 25.11.2024