Белорусский портал в Казахстане

Бульбы ў 1,8 разы, морквы ў 1,7 разы. Аб’ёмы стабфондаў у гэтым годзе плануюць значна павялічыць



У Беларусі значна павялічваюцца стабілізацыйныя фонды 2021/2022 года ў адносінах да леташніх. Аб гэтым паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло у інтэрв’ю часопісу «Эканоміка Беларусі».

Напрыклад, па бульбе – у 1, 8 разы (да 48, 1 тыс.т), капусце — у 1, 5 разы (да 22, 6 тыс. т), морквы — у 1, 7 разы (да 11, 4 тыс. т), бураках — на 114% (да 6, 5 тыс. т), цыбулі рэпчатай — у 1, 5 разы (14, 4 тыс. т), садавіне — на 109% (да 9, 1 тыс. т). «І далей, на міжсезонны перыяд 2022/2023 года, таксама плануем павялічваць закладкі прадукцыі», — сказаў Ігар Брыло.

Па словах міністра, разглядаюцца змены ў дзеючую пастанову, у адпаведнасці з якім ажыццяўляецца закладка прадукцыі ў стабфонды. Гэтыя змены тычацца павышэння якасці і ўмоў захоўвання тавару, а таксама наладжвання ўзаемавыгадных адносін паміж вытворцамі і гандлёвымі сеткамі.

«Штогадовыя аб’ёмы вытворчасці плодаагародніннай прадукцыі дазваляюць цалкам забяспечваць унутраны рынак гэтай прадукцыяй і плюс яшчэ мець свабодныя рэсурсы», — падкрэсліў Ігар Брыло.

У гэтым годзе ў сельскагаспадарчых арганізацыях і фермерскіх гаспадарках плануецца вырабіць 934 тыс. т бульбы, 560,6 тыс. т гародніны (з іх прыкладна 120 тыс. т капусты, 210 тыс. т морквы, 68 тыс. т буракоў, 32 тыс. т цыбулі рэпчатай), а таксама 184 тыс. т пладоў і ягад.

Звязда, 4 ліпеня 2022

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/48/65625
Текущая дата: 25.11.2024