Белорусский портал в Казахстане

Базай супрацоўніцтва Беларусі і Казахстана з`яўляецца вытворчая кааперацыя



Аб гэтым расказаў першы намеснік прэм`ер-міністра Мікалай Снапкоў, відэакаментар размешчаны ў Telegram-канале прэс-службы ўрада.

"Базай нашага супрацоўніцтва з`яўляецца вытворчая кааперацыя. На тэрыторыі Казахстана працуе сем беларускіх прадпрыемстваў, сярод іх "Гомсельмаш", МТЗ, "Бабруйскаграмаш". Яны паступальна нарошчваюць пастаўкі машынакамплектаў у Казахстан для вытворчасці тэхнікі", - сказаў Мікалай Снапкоў.

Што датычыцца новых перспектыў узаемадзеяння, ён адзначыў, што абмяркоўвалася вытворчасць пажарных машын на аснове шасі МАЗ.

"Гэта новая перспектыўная ніша, якую трэба запаўняць нашай тэхнікай", - звярнуў увагу першы намеснік прэм`ер-міністра.

Гаворачы аб гандлёвым супрацоўніцтве, Мікалай Снапкоў паведаміў: "Мы можам нарасціць узаемныя пастаўкі з Казахстанам на $200 млн".

8 чэрвеня 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/50/65329
Текущая дата: 25.11.2024