Прадстаўнікі Беларусі і 14 замежных краін сталі ўдзельнікамі XXIII Міжнароднай выстаўкі "Вясна ў Гомелі", якая праводзіцца з 19 па 27 мая.
Урачыстае адкрыццё падзеі адбылося ў палацы Румянцавых і Паскевічаў.
"У 25 мерапрыемствах "Вясны ў Гомелі" чакаецца больш за 160 замежных удзельнікаў з 14 краін. У вочным фармаце - 4 краіны: В`етнам, Казахстан, Расія, Палесціна. Анлайн - Кітай, Судан, Індыя, Узбекістан, Сербія, Турцыя, Пакістан, Боснія і Герцагавіна, Венгрыя, Малдова", - расказалі ў Гомельскім аддзяленні БелГПП. Расію прадстаўляюць 29 рэгіёнаў.
Генеральны дырэктар Гомельскага аддзялення БелГПП Марына Філонава звярнула ўвагу: цікавасць да супрацоўніцтва з Гомельскай вобласцю захоўваецца. І "Вясна ў Гомелі" як перагаворная пляцоўка запатрабаваная і перспектыўная. Яна дазваляе ўключаць дзелавыя колы ў перагаворны працэс, вызначаць вектары супрацоўніцтва згодна з выклікамі сучаснасці, выяўляючы прымальныя для ўзаемадзеяння кропкі і праблемныя пытанні", - падкрэсліла кіраўнік.
Галоўную падзею выстаўкі "Вясна ў Гомелі" - "Дзелавая вясна" - арганізуюць на электроннай пляцоўцы GomelProBusiness (bizgomel.by).
Запланаваны сустрэчы фармату R2R (Region to Region), галіновыя В2В- і B2C-перагаворы, краінавыя семінары, у тым ліку з рэгіёнамі Расійскай Федэрацыі, Азіі, правінцыямі Кітая, круглыя сталы, прэзентацыі беларускіх і замежных кампаній, наведванне прадпрыемстваў.
Асноўнымі тэмамі бягучага года заяўлены пашырэнне фармату міжрэгіянальнага супрацоўніцтва, пошук партнёраў, пашырэнне прадукцыі і паслуг на новыя рынкі, абмеркаванне прапаноў імпартазамяшчэння, вытворчай кааперацыі, выкарыстанне міжнародных электронных і гандлёвых пляцовак, праблемныя пытанні форс-мажору і іншыя выклікі сучаснасці. Лепшыя бізнес-трэнеры краіны правядуць семінары для кіраўнікоў і спецыялістаў маркетынгавых службаў.
Таксама з 20 па 22 мая на Кіеўкім спуску разгорнецца 8-е свята майстроў і рамеснікаў "Гомельская вясна". Арганізатары адзначылі, што ў спісе больш за 110 удзельнікаў. Сёлета яно набывае статус міжнароднага - акрамя беларускіх рамеснікаў у ім прымуць удзел прадстаўнікі В`етнама і Марый Эл (Расія).
Форум арганізуе Гомельскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты пры падтрымцы Гомельскага аблвыканкама.
19 мая 2022, Гомель
БЕЛТА
19 мая 2022, Гомель
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/52/65042
Текущая дата: 25.11.2024