Індыя ўводзіць абмежаванне на экспарт цукру для падтрымання даступнасці гэтага прадукту на ўнутраным рынку і стабільнай цаны на яго. Аб гэтым паведаміла Міністэрства гандлю і прамысловасці.
Урад устанавіў ліміт на вываз цукру да 10 млн т. Такая мера пачынае дзейнічаць з 1 чэрвеня і прадоўжыцца да 31 кастрычніка 2022 года.
Раней урад Індыі ўвёў забарону на экспарт пшаніцы. Яе дазволена вывозіць толькі на аснове дакументаў, датаваных раней за ўведзенае абмежаванне, або ў асаблівых выпадках пасля візіравання ўладамі Індыі. Пасля гэтага рашэння цана на пшаніцу ў Еўропе падскочыла да рэкордных $455 за т.
Звязда, 25 траўня 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/52/65124
Текущая дата: 25.11.2024