Белорусский портал в Казахстане

Супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы Беларусі і Таджыкістана абмеркавалі прадстаўнікі дзвюх краін



Аб гэтым паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў.

Супрацоўніцтва ў энергетычнай сферы паміж Беларуссю і Таджыкістанам абмеркавалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь Віктар Дзенісенка і міністр энергетыкі і водных рэсурсаў Рэспублікі Таджыкістан Далер Джума.

Падчас сустрэчы былі разгледжаны актуальныя пытанні супрацоўніцтва Беларусі і Таджыкістана ў энергетычнай сферы, абмеркавалі перспектывы рэалізацыі сумесных праектаў.

Удзельнікі сустрэчы адзначылі ўзаемную зацікаўленасць у актывізацыі ўзаемадзеяння дзвюх краін у галіне энергетыкі.

5 мая 2022, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/53/64762
Текущая дата: 25.11.2024