Імпарт расійскага газу краінамі Еўропы складае 50%, адмова ад яго прывядзе да катастрофы, лічыць вядомы эксперт Барыс Марцінкевіч.
Бравада заходніх палітыкаў і СМІ наконт адмовы ад расійскіх энерганосьбітаў не вытрымлівае ні якой крытыкі, як толькі мова заяваў перакладаецца на мову лічбаў, адзначае вядомы эксперт, галоўны рэдактар часопіса "Геоэнергетика.ru" Барыс Марцінкевіч.
"Доля Расіі ў імпарце газу для Еўропы складае прыблізна 50 працэнтаў. Як Еўрасаюз дайшоў да жыцця такога? Натуральным шляхам: расло спажыванне, а вось аб`ёмы здабычы ўласнага газу скарачаліся і скарачаліся", - канстатуе эксперт.
Цікавыя лічбы балансаў і суадносін, якія прыводзіць Марцінкевіч, пераканаўча сведчаць пра ўсю прывіднасць надзей еўрапейскіх палітыкаў на нейкую самадастатковасць або дыверсіфікацыю рэсурсаў. Без расійскага газу Еўропа не толькі вымерзне, але і "падсмажыцца" ў спякотны летні перыяд.
Sputnik, 15 сакавіка 2022
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/57/64014
Текущая дата: 25.11.2024