Белорусский портал в Казахстане

МЗС: Увядзенне ЕС пошлін на зерне з Беларусі і Расіі — удар па сусветнай харчовай бяспецы



Рашэнне Савета Еўрапейскага саюза аб увядзенні ахоўных пагранічных пошлін на зерне з Беларусі і Расіі нанясе ўдар па сусветнай харчовай бяспецы. Аб гэтым заявіў прэс-сакратар МЗС Беларусі Анатоль Глаз.

«Разумнасць» гэтага рашэння еўрапейскіх палітыкаў выклікае пытанні, але не выклікае здзіўленні. Грамадзяне Еўрасаюза, асабліва напярэдадні выбараў у Еўрапарламент, належным чынам яго ацэняць. Адбудзецца павышэнне кошту на прадукты харчавання, звычайныя фермеры, прадпрымальнікі і іншыя падаткаплацельшчыкі на сабе адчуюць яшчэ шэраг негатыўных наступстваў. Ёсць яшчэ пытанне сусветнай харчовай бяспекі, тэма паставак харчавання для самых бедных краін, па якой Савет ЕС сваім рашэннем нанёс чарговы ўдар«, — звярнуў увагу Анатоль Глаз.

Паводле яго слоў, гэтае рашэнне Савета ЕС таксама яшчэ і відавочнае зневажанне Еўрасаюзам агульных правілаў міжнароднага гандлю і правілаў СГА.

«У любым выпадку і мы, і Расія, упэўнены, гэта цалкам спакойна перажывем. Нашы краіны не толькі забяспечваюць харчовую бяспеку для сваіх грамадзян, але і на справе адказна ставяцца да сусветнай харчовай бяспекі. А аб мерах у адказ на гэтыя санкцыйныя крокі мы ўжо гаварылі» ў нядаўнім каментарыі МЗС", — нагадаў прэс-сакратар.

Звязда, 30 траўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/10-/6/74370
Текущая дата: 24.11.2024